Ім стаў двор па вуліцы Ламаносава, 8
Да такой высновы прыйшло журы агляду-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне, санітарнае ўтрыманне і архітэктурна-эстэтычны стан жыллёвага фонду Мінска. Як паведамляе Тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна» [1], 2-е і 3-е месцы ў намінацыі «Лепшы двор» занялі двары на праспекце Ракасоўскага, 39 і вуліцы Ташкенцкай, 20 (корпус 2).
Таксама журы конкурсу ацаніла і найлепшыя сталічныя пад'езды. Перамог пад'езд № 13 па вуліцы Кульман, 15. Другое месца — за пад'ездам № 1 на вуліцы К. Маркса, 30 і трэцяе — за пад'ездам № 1 на вуліцы Лідскай, 12.
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk