Як паведамляе БРСМ, 243 з іх перавезлі 1 тысячу тон і больш намалочанага збожжа, 60 — больш за 2 тысячы тон, 12 — звыш 3 тысяч тон і 2 — больш за 4 тысячы тон. Сярод маладых кіроўцаў лепшым з’яўляецца Павел Ціханаў з ААТ «Амкодор-Шклоў», які перавёз 4 805 тон збожжа. Акрамя таго, сярод маладзёжных экіпажаў вызначыліся 316 тысячнікаў, 47 двухтысячнікаў, 6 трохтысячнікаў і 2 чатырохтысячніка. У лідарах — маладзёжны экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Сяргея Каўбасава з СПФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», які намалаціў 4 311 тон збожжа«. У Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях маладзёжныя экіпажы і маладыя кіроўцы ўборачную кампанію ўжо завяршылі.
На палях у кожным рэгіёне ўшаноўваюць маладых лідараў і ўручаюць ім дыпломы і вымпелы. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ накіруюць бацькам хлопцаў падзячныя лісты.
Арганізатарам рэспубліканскага праекта «Моладзь — за ўраджай» выступае БРСМ. Спаборніцтвы праходзяць у намінацыях «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады кіроўца, які перавёз найбольшую колькасць збожжа». Праект прадугледжвае комплексную інфармацыйную кампанію на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах БРСМ, у групах моладзёжнай арганізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2020, #малаяродина.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: zorkanews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2020