На 1 000 чалавек ва ўзросце 10 гадоў і старэй ў Мінску прыпадае 325 чалавек з вышэйшай адукацыяй, 7 — з паслявузаўскай і 356 — з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай. Такія дадзеныя атрыманыя пры падвядзенні першых вынікаў перапісу 2019 года, паведаміла [1] агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска Наталля Тарасюк.
Як паказваюць лічбы, прадстаўніцы жаночага полу больш нацэлены на атрыманне вышэйшай адукацыі. З 1 000 жанчын яе маюць 353, тады як з 1 000 мужчын — 292 чалавекі. Што тычыцца сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, то гэтыя паказчыкі 315 і 405 чалавек адпаведна.
Прэв’ю: ru.freepik.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/itogi-perepisi-2019-zhenshhin-s-vysshim-obrazovaniem-v-minske-bolshe-chem-muzhchin/
[2] https://zviazda.by/be/tags/perapis-naselnictva
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyny
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny
[6] https://zviazda.by/be/tags/vysheyshaya-adukacyya