У Магілёўскім абласным драмтэатры пачаўся продаж квіткоў на навагодні паказ і прэм’еру казкі «Царэўна-жаба». Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
«Навагодняя прэм’ера пастаўлена па матывах аднайменнай рускай народнай казкі. Гэта гісторыя пра выпрабаванні, пошук свайго шчасця і ўменне яго зберагчы, барацьбу са страхамі і ўменне рабіць выбар, — распавялі ў тэатры. — Спектакль будзе яркім і незвычайным: маляўнічыя касцюмы, фальклорныя матывы і цікавыя відэапраекцыі спадабаюцца не толькі дзецям, але і іх бацькам».
Рэжысёрам і аўтарам інсцэніроўкі на дзве дзеі стала Каміля Хусаінава, мастаком — Алеся Снопак-Сарокіна, кампазітарам — Аляксандр Баль. Пастаноўка прызначана для дзяцей ад 6 гадоў.
Прэм’ерныя паказы будуць праходзіць у тэатры з 19 снежня па 7 студзеня.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-ablasny-dramatychny-teatr