Як паведамляе [1] прэс-служба Мінскага метрапалітэна, у Мінску ў мэтах гарантавання бяспекі пасажыраў у 13:10 зачыненыя некалькі станцый.
На ўваход і выхад зачыненыя станцыі Плошча Леніна, Кастрычніцкая, плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Купалаўская, Няміга, Фрунзенская. Цягнікі ідуць без спынення на гэтых станцыях.
Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Прэв’ю: belarus.by
Спасылкі
[1] https://t.me/minskoemetro
[2] https://zviazda.by/be/tags/metro
[3] https://zviazda.by/be/tags/zakryccyo-stancyy