Кароткачасовыя дажджы і туман чакаюцца 28 верасня ў Беларусі, паведамілі [1] БЕЛТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У бліжэйшыя суткі ўначы будзе пераважаць воблачнае надвор’е, удзень — пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, ноччу парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў вышэй за нуль, у Брэсцкай вобласці месцамі — ад плюс 3 да плюс 5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12–18 градусаў, па поўдні — да плюс 20 градусаў.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/kratkovremennye-dozhdi-i-tuman-ozhidajutsja-28-sentjabrja-v-belarusi-408401-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-2