Колькасць смерцяў ад наступстваў захворвання COVID-19 у свеце перавысіла 1 мільён. Пра гэта сведчаць дадзеныя, за 27 верасня, на сайце міжнароднай групы валанцёраў, якія адсочваюць сусветную статыстыку ў рэжыме рэальнага часу, Worldometer, перадае [1] dw.com.
Усяго ў свеце з пачатку пандэміі выявілі больш за 33 млн інфіцыраваных, больш 24,5 млн чалавек выздаравелі.
На першым месцы ў свеце па колькасці зарэгістраваных хворых на знаходзяцца ЗША (больш за 7 млн інфіцыраваных, больш за 209 тыс. смерцяў). За імі ідзе Індыя (больш за 6 млн інфіцыраваных, каля 95 тыс. смерцяў). Тройку замыкае Бразілія (больш за 4 млн заражэнняў, каля 141,5 смерцяў).
Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключыла, што ад наступстваў COVID-19 загіне да 2 млн чалавек, перш чым эфектыўная вакцына ад віруса стане масава даступнай. Такую заяву зрабіў на брыфінгу 25 верасня выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.
Прэв’ю: znat-kak.livejournal.com
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D1%87%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%BE-%D1%81%D0%BC%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%B5%D0%B9-%D0%BE%D1%82-%D0%BF%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B8%D0%B9-covid-19-%D0%B2-%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%B8%D0%BB%D0%BE-%D0%BC%D0%B8%D0%BB%D0%BB%D0%B8%D0%BE%D0%BD/a-55072241
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus