Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне «Аб абвяшчэнні частковай мабілізацыі ў Азербайджанскай Рэспубліцы», піша [1] БелТА.
Дзяржаўнай службе мабілізацыі і прызыву Азербайджана даручана забяспечыць прызыў ваеннаслужачых і выкананне мерапрыемстваў у адпаведнасці з зацверджанымі планамі.
Распараджэнне ўступае ў сілу з моманту падпісання.
Раней паведамлялася, што ўказам Ільхама Аліева з 28 верасня ў Азербайджане ўведзена ваеннае становішча. Згодна з дакументам, у шэрагу рэгіёнаў краіны, у тым ліку ў Баку, на перыяд ваеннага становішча ўводзіцца каменданцкая гадзіна з 21:00 да 6:00. Большасць з гэтых раёнаў размешчаны каля рэгіёну баявых дзеянняў і на мяжы з Арменіяй. У перыяд ваеннага становішча могуць быць уведзеныя абмежаванні, прадугледжаныя адпаведным законам. Дакумент прадугледжвае таксама абмежаванне транспартных сродкаў, ўезду-выезду ў населеныя пункты.
Як паведамлялася, 27 верасня ўрад Арменіі ў сувязі з эскалацыяй ў Нагорным Карабаху таксама ўвёў у краіне ваеннае становішча і абвясціў ўсеагульную мабілізацыю резерва.
Прэв’ю: РИА-Новости
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-azerbajdzhane-objjavlena-chastichnaja-mobilizatsija-408478-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/azeybardzhan
[3] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilizacyya