Беларусь глыбока занепакоеная рэзкай эскалацыяй абстаноўкі і актыўнымі баявымі дзеяннямі з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў і авіяцыі ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту. Пра гэта гаворыцца ў заяве [1] МЗС Беларусі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў зоне канфлікту, апублікаванай на сайце знешнепалітычнага ведамства.
«Не толькі заклікаем, але і шчыра просім абодвух важных для нас партнёраў — Азербайджан і Арменію — спыніць баявыя дзеянні, адмовіцца ад выкарыстання зброі і знайсці спосабы мірнага ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку ў рамках Мінскай групы АБСЕ. Пацвярджаем гатоўнасць аказаць любое неабходнае садзейнічанне ў прасоўванні дыялогу бакоў у гэтым і іншых прымальных для іх фарматах», - гаворыцца ў заяве.
«Галоўнае сёння — як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і пазбегнуць новых ахвяр. Чалавечыя жыцця неацэнныя, таму вельмі важна прыкласці ўсе намаганні для захавання міру і спакою ў рэгіёне», — падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/f72d69a5c8cfc896.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs