Вядомы беларускі нападаючы Мікалай Сігневіч вярнуўся ў склад барысаўскага БАТЭ.
Раней форвард, якому зараз 28 гадоў, выступаў у барысаўскім клубе пяць сезонаў, стаўшы пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. Акрамя таго, ён гуляў за брэсцкае «Дынама», грэцкі «Платаніяс» і «Феранцвараш» з Будапешта, з якім двойчы выйграваў золата чэмпіянату Венгрыі. Мінулым летам Мікалай Сігневіч перайшоў у клуб расійскай прэм’ер-лігі «Хімкі», а цяпер вярнуўся ў БАТЭ, які лідзіруе ў чэмпіянаце Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-signevich
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysauski-bate