Колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам з 21 па 27 верасня вырасла ў свеце больш чым на 2 млн, а колькасць смерцяў - на 36 тыс. Пра гэта паведаміла 28 верасня Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
Усяго колькасць афіцыйна пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам перавысіла ў канцы тыдня 32,7 млн — на 2 млн больш, чым тыдзень таму. За мінулыя сем дзён у СААЗ паступілі паведамленні аб 36 тыс. памерлых, а агульная колькасць памерлых па стане на 27 верасня перавысіла 990 тыс.
Найбольш цяжкая эпідэмічная сітуацыя — у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У гэтым рэгіёне з 21 па 27 верасня заразіліся больш 766 тыс. чалавек, а агульная колькасць інфікаваных перавысіла 16,2 млн.
У Еўропе з 21 па 27 верасня быў зафіксаваны 9-працэнтны рост смяротнасці ў параўнанні з папярэднім тыднем. За тыдзень памерлі больш за 4,5 тыс. чалавек, а агульная колькасць памерлых наблізілася да 235 тыс. Колькасць тых, хто заразіўся вырасла больш чым на 418 тыс. — да 5,67 млн.
БелТА [1]
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/chislo-infitsirovannyh-koronavirusom-v-mire-za-nedelju-uvelichilos-bolee-chem-na-2-mln-408612-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/saaz