Жыхарка Мінскага раёна выкрала з сталічнай крамы касметыку і бытавую хімію на суму амаль у 500 руб, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Беларусь 1».
У Савецкі РУУС Мінска звярнуліся супрацоўнікі гандлёвай кропкі, якія распавялі пра знікненне прадукцыі. З дапамогай запісаў з камер відэаназірання, усталяваных у краме, аператыўнікі высветлілі асобу выкрадальніцы.
Ёй апынулася раней асуджаная 33-гадовая жыхарка Мінскага раёна, якая раней ужо здзяйсняла падобныя злачынствы.
Па словах праваахоўнікаў, жанчына выносіла тавар у два этапы. Узяўшы «першую партыю» тавара, яна выйшла з крамы і пераклала касметыку і бытавую хімію ў заплечнік свайму змоўшчыку. Затым вярнулася ў краму. Набраўшы ў кошык тое, што вырашыла выкрасці, пабадзялася па гандлёвай залі, непрыкметна пераклала змесціва кошыка сабе ў сумку і пакінула будынак. У далейшым выкрадзенае яна прадала на адным з рынкаў сталіцы, а атрыманыя грошы падзяліла з таварышам.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/zhenshhina-pohitila-iz-stolichnogo-magazina-kosmetiku-i-bytovuyu-himiyu-na-500-rublej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk