Рознічны тавараабарот у Мінску па выніках студзеня — жніўня бягучага года склаў 10,5372 млрд рублёў, або 101,6% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, які склаў 94,1% ад усяго аб’ёму рознічнага тавараабароту горада, у студзені — жніўні 2020 года дасягнуў 9,914,5 млрд рублёў (102,8% у супастаўных цэнах у адносінах да адпаведнага перыяду 2019-га).
Аб’ём аптовага тавараабароту па выніках васьмі месяцаў 2020 г. склаў 89,6% да ўзроўню студзеня — жніўня 2019 г (39569900000 рублёў).
Таваразварот грамадскага харчавання па выніках васьмі месяцаў гэтага года дасягнуў 711,4 млн рублёў, або 76,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — жніўня 2019 г.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/roznichnyj-tovarooborot-za-8-mesyaczev-sostavil-105372-mlrd-rublej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/roznichny-tavaraabarot