Беларусь і Расія аднавілі абмеркаванне дарожных карт па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, паведаміў сёння журналістам пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка на палях пленарнага пасяджэння VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае [1] БелТА.
«Можна так сказаць (што аднавіўся дыялог па дарожных картах. — Заўвага. БелТА)», — сказаў Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне аб дарожных картах.
Паводле яго слоў, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў быў у Маскве на мінулым тыдні і там сустракаўся з віцэ-прэм’ерам РФ Аляксеем Аверчуком. «Абмяркоўвалі алгарытм. Не ведаю, як будуць называцца (дарожныя карты. — Заўвага. БелТА), але іх трэба актуалізаваць па часе», — адзначыў пасол.
«Было 30 карт, 28 з паловай з іх ўзгоднена. Былі нейкія моманты па цане на газ і кампенсацыі падатковага манеўру па нафце. Гэтыя карты патрабуюць больш дэталёвага абмеркавання, астатняе ўсё ўзгоднена. Там якія тэрміны былі? Мы павінны былі ўвесці пэўныя нормы, міжурдамовы з 1 студзеня 2020 года, а сёння ўжо, дзякуй богу, кастрычнік надыходзіць. Усе зрушыцца па часе некалькі», — растлумачыў Уладзімір Сямашка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-rossija-vozobnovili-obsuzhdenie-dorozhnyh-kart-po-integratsii-v-sg-semashko-408647-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vii-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii