Кампанія Ілана Маска SpaceX запланавала на 1 і 2 кастрычніка запуск 60 інтэрнэт-спадарожнікаў сістэмы Starlink, а таксама — ваеннага GPS-спадарожніка трэцяга пакалення. Пра гэта паведамілі [1] на сайце SpaceX, піша [2] інтэрнэт-партал Буквы.
На сайце кампаніі паведамілі, што запуск чарговай партыі інтэрнэт-спадарожнікаў Starlink запланаваны на 1 кастрычніка ў 09:17 (16:17 па Мінску).
2 кастрычніка ў 21:43 (04:43 па Мінску) запланавана наступнае: ракета Falcon 9 павінна вывесці на арбіту ваенны спадарожнік ЗША GPS III.
Falcon 9, якая даставіць на арбіту 13-ую партыю спадарожнікаў Starlink, раней двойчы выкарыстоўвалася ў 2020 годзе.
Акрамя гэтага, у SpaceX адзначылі, што адна з палоў абцякальніка Falcon 9 падтрымлівала два папярэднія запускі Starlink.
У кампаніі растлумачылі, што праз 9 хвілін пасля запуску ракеты з комплексу LC-39A Касмічнага цэнтра Кэнэдзі ў штаце Фларыда, частка Falcon 9 павінна прызямліцца на беспілотную платформу ў Атлантычным акіяне.
Уся група GPS-спадарожнікаў трэцяга пакалення будзе складацца з 32 апаратаў. Яны заменяць тыя, якія цяпер забяспечваюць сігнал GPS па ўсёй планеце.
Прэв’ю: amp.ukrainianwall.com
Спасылкі
[1] https://www.spacex.com/launches/
[2] https://bykvu.com/ru/bukvy/u-spacex-zaplanuvali-zapusk-60-suputnikiv-na-1-i-2-zhovtnja/
[3] https://zviazda.by/be/tags/ilan-mask
[4] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/spacex
[6] https://zviazda.by/be/tags/kosmas