Больш за 80 работнiкаў сацыяльнай службы ўзнагародзiлi ў Мiнску за дапамогу пажылым людзям у перыяд пандэмii COVID-19. Iм уручылi ганаровыя граматы i падзякi ад урада, Нацыянальнага сходу i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны за добрасумленную працу, высокi прафесiяналiзм i вялiкi асабiсты ўклад у работу па сацыяльнай падтрымцы грамадзян ва ўмовах дрэннай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi.
— Наша краiна прадэманстравала ўсяму свету, як трэба клапацiцца пра людзей сталага веку, — сказаў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар ПЕТРЫШЭНКА. — Дзяржаўная палiтыка накiравана на сацыяльную абарону пажылых грамадзян.
Вiцэ-прэм'ер адзначыў, што ўвесь свет гаворыць аб наблiжэннi другой хвалi каранавiруса, але Беларусь усю неабходную медыцынскую дапамогу i работу органаў сацыяльнай падтрымкi арыентавалi не па «хвалях» захворвання, а па рэальным кантролi той абстаноўкi, якая складваецца з захворваннем у краiне.
Сацыяльная служба сёлета прыняла дадатковыя меры для абароны пажылых людзей i iнвалiдаў ад вiрусных захворванняў. Пачынаючы з 20 сакавiка тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва арганiзавалi дастаўку на дом прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасцi i лекаў пажылым грамадзянам i iнвалiдам. Работа праводзiлася ў цесным супрацоўнiцтве з Беларускiм таварыствам Чырвонага Крыжа, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам моладзi i iншымi грамадскiмi арганiзацыямi. Адначасова тэрытарыяльныя цэнтры сiстэмна працягнулi сацыяльнае абслугоўванне больш чым 95 тысяч непрацаздольных грамадзян.
Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Iрына КАСЦЕВIЧ адзначыла: адмысловая дапамога патрабавалася адзiнокiм пажылым людзям. ТЦСАН забяспечылi выкананне больш чым 30 тысяч заявак па дастаўцы прадуктаў харчавання на дом.
«Вядома, была вялiкая дапамога з боку валанцёраў, але на перадавой стаялi менавiта мы», — дадала яна.
Асаблiвая ўвага аддаецца мерам супраць заносу каранавiруснай iнфекцыi ў стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання i яе распаўсюджвання там. У такiх установах пражывае амаль 21 тысяча пажылых людзей i iнвалiдаў. Там штодня кантралююць стан здароўя пражываючых i работнiкаў. З улiкам патрэбнасцi сфармiраваны i падтрымлiваецца месячны запас сродкаў iндывiдуальнай аховы i прафiлактыкi, медыкаментаў i прадуктаў харчавання. З красавiка стацыянарныя ўстановы пачалi пераходзiць на вахтавы метад работы ў рэжыме поўнай iзаляцыi (14-дзённая работа персаналу без выхаду за межы ўстановы).
«Дамы-iнтэрнаты для пажылых людзей i iнвалiдаў працавалi ў закрытым рэжыме больш чым чатыры месяцы, некаторыя дамы-iнтэрнаты працягваюць так працаваць i зараз, зыходзячы з катэгорыi работнiкаў. Лiчу, мы здалi гэты экзамен з мiнiмальнымi стратамi. Самае галоўнае, што ў нас ёсць значная колькасць iнтэрнатаў, якiя перажылi эпiдэмiю з нулявым iнфiцыраваннем», — падкрэслiла мiнiстр.
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-padtrymka