У Міжнародны дзень музыкі, 1 кастрычніка, на сцэне Вялікага тэатра Беларусі гледачоў сустрэлі 300-ым паказам балета «Стварэнне свету» Валянціна Елізар’ева. А напярэдадні спектакля адбылася прэзентацыя фотаальбома Аляксея Казнадзея, прысвечанага вядомай пастаноўцы.
«Стварэнне свету» — гэта трэці альбом з серыі «Імгненні Валянціна Елізар’ева». Так, у першай кнізе Аляксей Казнадзей прадставіў фотаздымкі, дзе адлюстраваны моманты рэпетыцый балета «Спартак», а таксама падрыхтоўка да гала-канцэрта з нагоды 70-гадовага юбілею Валянціна Мікалаевіча. А ў другой кнізе можна ўбачыць фотагісторыю, прысвечаную балету Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета».
На сустрэчу з гледачамі ў Малой зале завіталі пастаноўшчыкі спектакля — мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў і дырыжор, уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч. У наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць не толькі паразмаўляць са знакамітым харэографам, але і паўдзельнічаць у розыгрышы трох фотаальбомаў, а таксама запісацца на бясплатную вясельную фотасесію ў тэатры.
Алена ДРАПКО
Фота Яна ХВЕДЧЫНА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/author/yan-hvedchyn
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/teatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/teatr