Па меры набліжэння зімы некаторыя з нас могуць адчуваць «зімовы блюз» — сумаваць ад кароткіх дзён, рана класціся ў ложак і адчуваць прыгнечанасць, прачынаючыся цёмнай раніцай. Што гэта за з'ява і ці можна ёй супрацьстаяць, расказала ўрач-псіхатэрапеўт Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Мінска Марына Шчаслянок.
— «Зімовы блюз» — гэта варыянт дэпрэсіўнага расстройства, звязаны са зменай сезонаў. Гэта з'ява вельмі распаўсюджаная — для многіх з нас характэрна перамена настрою ў халодныя і цёмныя дні восені і зімы. Вы можаце адчуваць сябе млявым і ў цэлым прыгнечаным, больш змрочным, чым звычайна, — тлумачыць Марына Валер'еўна.
Ва ўсім вінавата сонца?
Але часам здараецца так, што «зімовы блюз» пачынае пранікаць ва ўсе аспекты нашага жыцця — ад работы да адносін. Гэта сезоннае афектыўнае растройства. Звычайна яно пачынаецца восенню і захоўваецца цягам зімовых месяцаў. Асноўным віноўнікам «зімовага блюза» псіхіятры лічаць нізкі ўзровень натуральнага сонечнага святла, з якім мы сутыкаемся восенню і зімой. А недахоп натуральнага святла можа выклікаць наступныя праблемы:
Найбольш распаўсюджанымі сімптомамі «зімовага блюза» з'яўляюцца агульны сум і недахоп энергіі. А таксама:
Калі вы адчуваеце сімптомы дэпрэсіі, нават слабыя, звязаныя з «зімовым блюзам», важна звярнуцца да ўрача.
Як дапамагчы сабе?
Марына Шчаслянок кажа, што існуе шэраг метадаў лячэння, якія могуць быць вельмі эфектыўныя для аблягчэння сімптомаў, звязаных з «зімовым блюзам». І некаторыя з іх лёгкадаступныя кожнаму:
Падтрыманне рэгулярнага графіка на працягу зімовых месяцаў можа дапамагчы захаваць гармоны ў раўнавазе і рэгуляваць наш настрой. Выконвайце гэтыя парады, каб кіраваць сваім зімовым настроем:
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: 112.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zimovy-blyuz
[5] https://zviazda.by/be/tags/sum
[6] https://zviazda.by/be/tags/upadak-sil
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue