zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Хлеб з роднай старонкi... Пайшоў з жыцця пiсьменнiк Леанiд Чыгрын

  • 12.10.2020 02:20
    • Аўтар:
    • Алесь Карлюкевіч [1]
  • Культура [2], Літаратура [3]

Пайшоў з жыцця пiсьменнiк Леанiд ЧЫГРЫН, якi нарадзiўся ў Беларусi ў 1942 годзе, амаль усё жыццё правёў у Таджыкiстане, а шлях свой зямны завяршыў у Растоўскай вобласцi, у Расii...


Прычына смерцi адпаведная сённяшняму часу — каранавiрус. За гады жыцця назбiралiся i iншыя хваробы.

Мне пашчасцiла прачытаць многiя яго гiстарычныя раманы, аповесцi, якiя прысвечаны розным часiнам, эпохам. Iнтрыга, багаты фактаграфiчны матэрыял, здольнасць сягнуць у тую цi iншую, далёкую ад дзён сённяшнiх, прастору, здольнасць выпiсаць сваiх герояў рэльефна, насыцiць iх жыццё шматколернасцю думак i падзей, — усё гэта вылучала прозу Леанiда Чыгрына, рабiла яе цiкавай для чытача. Шкада, што ён, вопытны пiсьменнiк, так мала друкаваўся па-за межамi Таджыкiстана. Хоць кнiгi яго (некаторыя з iх напiсаны ў суаўтарстве з таджыкскiм празаiкам i драматургам Ато Хамдамам) перакладзены i на англiйскую, кiтайскую, японскую, турэцкую мовы. Мне здаецца, што iмя Леанiда Чыгрына ў адным шэрагу з гiстарычнымi рускiмi пiсьменнiкамi Цэнтральнай Азii, якiя працавалi над стварэннем гiстарычнага мастацкага партрэта гэтай старонкi ў розныя дзесяцiгоддзi, — Сяргеем Барадзiным, Морысам Сiмашкам, Валянцiнам Рыбiным...

Пазнаёмiўшыся, пасябраваўшы з Леанiдам Аляксандравiчам у Душанбэ ў 2008 годзе, я паспеў прыцягнуць яго да супрацоўнiцтва з нашым беларускiм «Нёманам», дзе некалькi разоў i былi надрукаваны яго творы. Чыгрын вельмi даражыў гэтымi публiкацыямi. А яшчэ болей даражыў самой магчымасцю повязяў з Беларуссю. Калi я ў 2008 годзе прыехаў у Душанбэ, то сярод iншых сувенiраў разам з беларускiмi цукеркамi перадаў бохан мiнскага хлеба. Не памятаю, цi гэта быў «Радзiвiлаўскi» цi «Нарачанскi» гатунак... Мне ўжо было вядома, што разам з сям'ёю Леанiда Аляксандравiча жыве яго цётка, якая i выгадавала хлопчыка ў Таджыкiстане. Беларусь жа ўраджэнец Асiнторфа пакiнуў адразу пасля Вялiкай Айчыннай вайны... I вось праз некаторы час пасля той маёй паездкi прыходзiць лiст ад пiсьменнiка. Яго цётка, якую iначай як мацi ён не называў, парэзала хлеб на лустачкi, высушыла i трымае гэтыя лустачкi ў сваiм пакоi, узнаўляе ў памяцi пахi роднай зямлi. Трымае як напамiн пра сваю радзiму, пра родную Вiцебшчыну, пра Асiнторф, дзе разам з мацi Леанiда ўдзельнiчала ў антыфашысцкiм падполлi...

«Таёжны рабiнзон», «Хатлонскi бастыён», «Падзенне Сагдыяны», «Жыццё Чжан Цаня, цi Вялiкi Шаўковы шлях»... Разглядаю гэтыя кнiгi — i ўспамiнаю пра Леанiда Чыгрына, якому быў адмераны Усявышнiм няпросты шлях. Той шлях пiсьменнiк i журналiст з Беларусi прайшоў дастойна.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Тэгі:
  • Леанід Чыгрын [4]
  • смерць [5]
  • Каранавірус [6]
  • спачуванні [7]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/leanid-chygryn
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni