Жыхарка расійскага Саратава выкінула з акна дзвюх дачок.
Пра гэта паведамляе «Взгляд-инфо» са спасылкай на кіраўніка абласной службы выратавання Юрыя Юрына.
Пацярпелымі аказаліся дзяўчынкі пяці і васьмі гадоў, яны шпіталізаваны з траўмамі. У абласным Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што стан дзяцей цяжкі. У цяперашні момант хуткая дапамога займаецца маці дзяцей, якая шпіталізавана, як мяркуецца, з нажавым раненнем.
Дзіцячы амбудсмэн у Саратаўскай вобласці Таццяна Загародняя распавяла, што абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца, бо ад экстраных службаў паступала супярэчлівая інфармацыя.
Па дадзеных Telegram-канале Life Shot, жанчына цяжка перажывала развод з мужам і прымала антыдэпрэсанты.
У іх таксама былі праблемы з падзелам маёмасці. Жанчына, па словах прадстаўніка экстраных службаў, сама спрабавала выкінуцца з акна ўслед за дзецьмі і парэзала сябе нажом, але яе спыніў бацька — дзядуля пацярпелых дзяцей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/saratau-0