Пра гэта паведамілі [1] ў МНС.
17 кастрычніка ў раённую бальніцу ў Рэчыцы быў дастаўлены пацярпелы апальшчык з вёскі Яноўка. Мужчына праводзіў работы ў школьнай кацельні, якую абслугоўвае райжылкамгас.
У выніку павышэння ціску ў сістэме адбыўся разрыў зварнога шва катла. У гэты момант вясковец знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад яго і атрымаў апёкі гарачай вадой і траўмы рознай ступені цяжкасці.
Сам будынак кацельні не пашкоджаны. На працу дзіцячага сада-школы інцыдэнт не паўплываў.
Прэв’ю: МНС
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/326103/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/kacyol
[5] https://zviazda.by/be/tags/apyoki