Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты правядзе 27-29 кастрычніка міжнароднае мерапрыемства «Бізнес-дні ў Гомелі», паведамілі БЕЛТА [1] у рэгіянальным аддзяленні БелГПП.
Як адзначылі арганізатары, за пяць гадоў у 18 такіх дыскусійных сесіях прынялі ўдзел больш за 2 тыс. кампаній з 30 краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку з Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Славакіі, Францыі, Бельгіі , Ізраіля, Кітая, В'етнама, Аўстраліі, ААЭ, Канады і іншых. «Геаграфія краін-удзельніц штогод пашыраецца, гэта пацвярджае цікавасць да Гомельскай вобласці і «Бізнес-дзён у Гомелі». У гэтым годзе мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў віртуальным фармаце», - адзначылі ў палаце.
Улічваючы выклікі цяперашняга года, беларускім і замежным кампаніям, бізнес-саюзам і асацыяцыям прапануецца абмеркаваць такія тэмы, як «Узаемадзеянне асацыяцый бізнесу - канкурэнцыя або эфектыўны дыялог?», «Спажывецкія трэнды і надыходзячая рэальнасць. Сучасныя падыходы, эфектыўныя мадэлі і паспяховыя практыкі ў аграпрамысловым комплексе» і «Новы твар бізнесу - пераход з афлайна ў віртуальную прастору». Таксама запланаваны майстар-класы, прэзентацыі, вэбінары і профільныя В2В перамовы.
Прэв’ю: rusbg.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/mezhdunarodnye-biznes-dni-v-gomele-projdut-27-29-oktjabrja-411538-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes