Налічваецца ў Кітаі.
Колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў Кітаі дасягнула 940 мільёнаў чалавек, што складае пятую частку карыстальнікаў глабальнай сеткі ў свеце, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Узровень пранікнення інтэрнэту ў Кітаі дасягнуў 67 працэнтаў, што прыкладна на 5 працэнтных пунктаў вышэй, чым у сярэднім у свеце. Такія дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе цэнтра China Internet Network Information Center (CNNIC).
Доступ у інтэрнэт з дапамогай валаконна-аптычных ліній сувязі атрымалі жыхары 98 працэнтаў бедных вёсак, што значна скараціла лічбавы разрыў паміж горадам і глыбінкай. Эпідэмія COVID-19 значна паўплывала на развіццё інтэрнэт-паслуг, у тым ліку анлайн-навучання, тэлемедыцынскіх кансультацый і сэрвісаў выдаленай працы. У прыватнасці, колькасць карыстальнікаў службаў анлайн-навучання за гэты перыяд перавысіла 380 мільёнаў чалавек, адзначаецца ў дакладзе.
Фота: abirus.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya