Светлагорскі ЦКК працуе ў паўнавартасным рэжыме, паведамілі на сайце канцэрна [1] «Беллеспаперапрам».
«Пажар на Светлагорскім ЦКК быў аператыўна лакалізаваны сіламі падраздзяленняў МНС. Вытворчасць не спынена. Лакальная надзвычайная сітуацыя не паўплывала на рытм працы як завода сульфатнай беленай цэлюлозы, так і кардонна-папяровай вытворчасці. У камбіната маюцца рэзервовыя ёмістасці для захоўвання талавага алею, якое ўтвараецца пасля вытворчасці цэлюлозы. Прадпрыемства працуе ў паўнавартасным рэжыме», — сказалі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, сёння на камбінаце загарэўся рэзервуар з талавым алеем. Работнік падраднай арганізацыі, які выконваў агнявыя работы, зваліўся з вышыні ад выбухной хвалі і загінуў.
Па дадзеных МНС, да супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі звярнуўся таксама мужчына 1979 года нараджэння. Пасля агляду яго шпіталізавалі з дыягназам «тупая траўма». Пажар ратавальнікі ліквідавалі ў 12.32.
Спасылкі
[1] http://www.bellesbumprom.by/ru/press-tsentr/novost/3142-pozhar-lokalizovan-predpriyatie-rabotaet
[2] https://zviazda.by/be/tags/aat-svetlagorski-celyulozna-kardonny-kambinat
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar