Няшчасны выпадак адбыўся 18 кастрычніка каля 14:30 у аграгарадку Рубель. 39-гадовы жыхар суседняй вёскі Альманы выпасваў скаціну каля ракі Чаква. Мужчыне спатрэбілася пераправіцца да статка на іншы бераг. Падчас пераправы ён не ўтрымаўся і выпаў з лодкі. Цела з вады дасталі выратавальнікі, паведамляе vb.by [1].
Яшчэ адзін інцыдэнт на вадзе адбыўся 16 кастрычніка ў Кобрынскім раёне. 66-гадовы жыхар вёскі Грушава адправіўся на рыбалку на мясцовы вадаём. Калі муж не вярнуўся дадому ў дамоўлены час, жонка забіла трывогу. Мужа яна выявіла ляжычым у вадзе без прыкмет жыцця. Мяркуецца, што мужчыну стала дрэнна падчас рыбалкі.
Па абодвух выпадках праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://vb.by/society/incidents/v-stolinskom-rayone-utonul-pastuh-pereplyvaya-v.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/patanuli
[3] https://zviazda.by/be/tags/patanuc