21 кастрычніка адбудзецца Рэспубліканскі форум маладых даследчыкаў. Удзел у ім возьмуць навучэнцы — пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, акцый, алімпіяд і канферэнцый, маладыя навукоўцы. Цэнтральным мерапрыемствам стане правядзенне панэльнай дыскусіі «Шлях у даследаванні» з прадстаўнікамі Савета маладых вучоных і навукоўцаў з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзяржаўных музеяў.
Таксама гасцей чакае прэзентацыя дзеючых лабараторый Цэнтра, кірмаш інавацыйных дасягненняў, выставы-прэзентацыі даследчых праектаў пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
У праграме форуму заяўлена правядзенне дзіцячай навукова-практычнай канферэнцыі «Дарога да адкрыццяў». Арганізавана работа трох секцый: «Экалогія без межаў», «Краязнаўчыя даследаванні — адзінства навукі і практыкі», «Моладзь і навука».
У рамках правядзення Форуму будуць дзейнічаць выстаўкі «Юнат года», «Метадычная шкатулка», выстава-кірмаш дасягненняў вучняў у галіне селекцыі, біятэхналогій, абароны водных экасістэм, агратэхналогій.
22 кастрычніка пачне працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі. Традыцыі і прыярытэтныя напрамкі развіцця». Сярод краін удзельніц — Беларусь, Расія, Казахстан, Азербайджан, Кыргызстан.
У рамках праграмы канферэнцыі запланавана пленарнае пасяджэнне і работа трох секцый: «Актуальныя аспекты арганізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення: вопыт, тэндэнцыі і перспектывы», «Эфектыўныя педагагічныя тэхналогіі працы з навучэнцамі: ад тэорыі да практыкі», «Экалагічная адукацыя: актуальныя пытанні, эфектыўныя адукацыйныя практыкі і інавацыі». Запрошаныя госці і спікеры будуць прысутнічаць у анлайн і афлайн-фарматах.
А 22 кастрычніка адбудзецца рэспубліканскі семінар «Зялёная школа» як эфектыўная мадэль экалагічнай адукацыі«. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, ПРААН, рэспубліканскіх і абласных рэсурсных цэнтраў па рэалізацыі адукацыйнага праекту «Зялёныя школы».
У ходзе семінара адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў «Зялёная школа» установам, якія атрымалі ці пацвердзілі статус «Зялёнай школы» ў бягучым годзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: host6.ponedelnikmag.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/forum
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/dasledchyki