Улады аўтаномнай супольнасці Навара на поўначы Іспаніі прынялі рашэнне ўвесці абмежаванні на ўезд і выезд з усяго рэгіёну для стрымлівання распаўсюджання каранавіруса, паведамляе ТАСС [1]
З пачатку пандэміі ў Навары з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек было выяўлена каля 25,8 тыс. хворых. Абмежаванні ўступяць у сілу 22 кастрычніка і будуць дзейнічаць да 4 лістапада.
«Асноўнай абвешчанай мерай з’яўляецца абмежаванне ўезду і выезду з аўтаномнай супольнасці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. Акрамя таго, улады Навары вырашылі часова зачыніць усе кафэ і бары.
У Іспаніі выяўлена каля 975 тысяч інфікаваных, амаль 34 тысячы пацыентаў памерлі.
Прэв’ю: topspb.tv
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/9759517
[2] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus