Следчыя высвятляюць абставіны атручвання дзіцяці ў Віцебску, гаворыцца [1] ў Telegram-канале СК.
Па папярэдніх дадзеных, увечары 19 кастрычніка ў ходзе распіцця спіртнога ў 30-гадовага мужчыны адбыўся канфлікт з жонкай, падчас якога ён спрабаваў пакончыць з сабою, уключыўшы газавую канфорку.
Суседзі, пачуўшы шум і крыкі, забралі з кватэры жанчыну з месячным дзіцем і патэлефанавалі ў хуткую медыцынскую дапамогу. Дзіця шпіталізавана з вострым атручваннем бытавым газам.
Згодна з вынікамі медыцынскага агляду алкаголь у выдыханым мужчынам паветры склаў 1,25 праміле. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Прэв’ю: novostipmr.com
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/atruchvanne-gazam
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicya
[4] https://zviazda.by/be/tags/atruchvanne