XXIV Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» адменена, паведамляе [1] Міністэрства інфармацыі.
Рашэнне прынята ў сувязі з мерамі, што прымаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, а таксама з мэтай санітарнай бяспекі.
Ведамства таксама паведамляе аб адмене XV Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: Перамога. Памяць. Мы».
Мерапрыемствы павінны былі прайсці 4-5 снежня.
Спасылкі
[1] http://mininform.gov.by/news/actual/vnimaniyu-uchastnikov-mezhdunarodnoy-spetsializirovannoy-vystavki-smi-belarusi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smi-u-belarusi-0