Увечары 19 кастрычніка жыхарка вёскі Малевічы Жлобінскага раёна паведаміла ў міліцыю пра знікненне 7-гадовага сына. Цела дзіцяці без прыкмет жыцця знайшлі на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі, паведамляе СК [1].
Днём пасля вяртання са школы малы адправіўся на вуліцу гуляць са сваім равеснікам. Хлопчыкі прыйшлі да падстанцыі і пралезлі пад агароджай на яе тэрыторыю. Адзін са школьнікаў падняўся на размеркавальную прыладу вонкавай ўстаноўкі і схапіўся рукой за высакавольтны провад, пасля чаго адразу ж упаў.
На целе дзіцяці выяўленыя пашкоджанні, характэрныя для паражэння электрычным токам.
Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhlobinski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne