Вера Палякова, жонка кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, заразілася каранавірусам і знаходзіцца ў бальніцы. Пра гэта Вера Палякова напісала ў сваім профілі ў Instagram [1], перадае [2] агенцтва «Мінск-Навіны».
Актрыса і тэлевядучая распавяла аб сімптомах: на працягу шасці дзён з 14 кастрычніка ў яе была «жудасная слабасць, тэмпература, адчуванне, што нейкая невядомая сіла выпіла ўсю энергію». У выніку ў яе дыягнаставалі каранавірус і шпіталізавалі.
«Так бывае ... Ну, нічога! Усё, што нас не забівае, робіць нас мацней. Першы раз, пачынаючы з 2000 года, буду адзначаць свой дзень нараджэння не на сцэне, а ў бальніцы», — напісала ў сваім пасце жонка Макея.
У дзень нараджэння актрысы, 22 кастрычніка, павінен быў адбыцца спектакль з яе ўдзелам «Тры сястры» ў Малой зале Палаца Рэспублікі. Яго перанеслі на 6 лістапада, квіткі застаюцца сапраўднымі.
У каментарах Веру Палякову падтрымліваюць знаёмыя і прыхільнікі, жадаючы ёй хутчэйшага выздараўлення, а адзін з падпісантаў парэкамендаваў «лазню і пабольш фізічнай актыўнасці».
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/p/CGj4MvDHc_P/?igshid=17pzqcydi2leh
[2] https://minsknews.by/zhena-makeya-v-bolnicze-u-nee-koronavirus/
[3] https://www.instagram.com/p/CGj4MvDHc_P/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[4] https://zviazda.by/be/tags/vera-palyakova
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey