zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Канал NEXTA Live і лагатып NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

  • 20.10.2020 15:13

Рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 20 кастрычнiка інфармацыйны канал інтэрнэт-месенджара Telegram — NEXTA-Live (t.me/nexta_live) і лагатып (лічбавы вадзяны знак) NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе сайт [1] Вярхоўнага суда.


Такое рашэнне прынята ў сувязі з утрыманнем інфармацыйнай прадукцыі (відэаролікаў, заклікаў і публікацый як ад імя самой рэдакцыі канала, так і падпісчыкаў) з прыкметамі экстрэмісцкай дзейнасці. Гаворка ідзе пра арганізацыю і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў.

Міністэрству інфармацыі неабходна ўключыць інфармацыйны канал інтэрнэт-месенджара Telegram — NEXTA-Live (t. me/nexta_live) і лагатып NEXTA ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць аналагічныя найменні, і іх распаўсюджванне ў беларускім сегменце.

Рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню.

Грамадзянская справа разгледжана па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Як устаноўлена падчас судовага паседжання, МУС праводзяцца мерапрыемствы ў адносiнах да асоб, якія ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года размясцілі інфармацыю, у якой, як вынікае з экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму, утрымліваюцца прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці. Заяўнік прасіў прызнаць названыя інфармацыйны канал і лагатып экстрэмісцкімі матэрыяламі і даручыць Міністэрству інфармацыі ўключыць іх у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Судом устаноўлена, што інфармацыйная прадукцыя (відэаролікі), размешчаная ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года, змяшчае прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці ў адпаведнасці з арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», а менавіта: арганізацыя і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў.

Названыя абставіны, як адзначылі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, пацверджаны экспертным заключэннем Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Дадзенае заключэнне складзена ўпаўнаважаным органам, у сувязі з чым прызнана пэўным і дастатковым доказам па справе.

Тэгі:
  • тэлеграм [2]
  • канал [3]
  • экстрэмісцкія матэрыялы [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] http://court.gov.by/ru/justice/press_office/685432b980d4453e.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/telegram-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanal
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekstremisckiya-materyyaly