Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 14 верасня 2020 года №53, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале [1].
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы «Падлогі». Яны распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Гэтыя будаўнічыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання падлог і распаўсюджваюцца на будынкі і збудаванні рознага прызначэння. У дакуменце гаворыцца: пры праектаванні падлог неабходна выконваць дадатковыя патрабаванні, устаноўленыя проціпажарнымі нормамі, а таксама нормамі тэхналагічнага праектавання. Яны не распаўсюджваюцца на праектаванне здымных і абаграваемых падлог.
Спасылкі
[1] https://www.pravo.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0