Паўторныя выбары ў парламент Рэспублікі Кыргызстан пройдуць 20 снежня, інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе Цэнтрвыбаркама краіны, піша БЕЛТА [1].
Паводле даных, рашэнне аб паўторных выбарах было прынята 21 кастрычніка на пасяджэнні членаў ЦВК.
Мінулыя парламенцкія выбары былі прызнаныя несапраўднымі з-за парушэнняў працэсу галасавання. У сувязі з гэтым у Бішкеку 5-6 кастрычніка адбыліся масавыя пратэсты, пацярпелі больш за 1,2 тыс. чалавек, адзін загінуў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/povtornye-parlamentskie-vybory-v-kyrgyzstane-projdut-20-dekabrja-411941-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan