Магутная магнітная бура пачнецца 21 кастрычніка і будзе доўжыцца больш за тыдзень. Астраномы прадказваюць, што сіла сонечнага адхілення можа дасягнуць пяці балаў — гэта максімум з магчымага, паведамляе тэлеканал МИР24 [1].
Астрафізікі прадказваюць, што ў гэты раз магнітнае поле зямлі будзе вагацца дзевяць дзён. Па дадзеных Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі сонца ФІАН, магнітасфэра будзе узбуджанай ужо 22 кастрычніка. Затым чакаецца трохдзённая магнітная бура (23, 24 і 25 кастрычніка), сіла касмічных удараў у гэты час прагназуецца да G5 (экстрэмальна моцная бура). 26 кастрычніка геашторм пачне сціхаць, а да 30-га магнітнае поле Зямлі прыйдзе ў норму.
Моцныя магнітныя буры здольныя вывесці з ладу навігацыйныя і тэлевізійныя спадарожнікі, парушыць сотавую сувязь на Зямлі, выклікаць збоі ў працы электрасетак. Не лепш і людзям — пры моцных магнітных бурах баліць галава, пагаршаецца сон, скача ціск. Вельмі асцярожнымі, на думку спецыялістаў, у наступныя дні трэба быць людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Спасылкі
[1] http://mir24.tv
[2] https://zviazda.by/be/tags/magnitnaya-bura