У міліцыю звярнуўся вартаўнік гандлёвай пляцоўкі. Ён паведаміў праваахоўнікам, што няпрошаны наведвальнік прыйшоў толькі ў ніжняй бялізне і туфлях. Пра гэта інфармуе [1] МУС.
Начны госць, як высветлілася, залез у шапік, выпіў піва і прыхапіў з сабой прадукты.
Прычыну свайго ўчынку і дзе яго адзенне, непрацуючы мінчанін патлумачыць не змог. З рэзанымі ранамі абедзвюх рук раней судзімага 33-гадовага мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Следчымі дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа за рабаванне.
Прэв’ю: brestcity.com
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/7509
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal