Ужо зусім хутка, 26 лістапада, споўніцца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты вядомы літаратар Вітаўтас Жэймантас зрабіў пераклад казкі «Чортаў скарб» на літоўскую мову. Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда» звяртаюцца да ўсіх творча адораных жыхароў нашай рэспублікі і іншых дзяржаў з просьбай дапамагчы спадару Жэймантасу падрыхтаваць дзіцячую кніжку «Чортаў скарб» для выдання ў Літве. Патрабуецца 10 каляровых ілюстрацый. З гэтай мэтай мы аб'яўляем сапраўдны конкурс.
Падрабязнее ТУТ [1].
Спасылкі
[1] http://www.oo-spb.by/index.php?id=2516