5 верасня 40-гадовы жыхар Гродна знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў па вуліцы Горкага, паведамляе МУС [1].
Грамадзянін выйшаў на вуліцу і ўбачыў там міліцэйскую машыну. Ён падышоў да лабавога шкла і стаў дэманстраваць геніталіі. Дзеянні мужчыны бачылі адпачывальнікі забаўляльнай установы, якія знялі ўсе на відэа і размясцілі на адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў. Дзякуючы гэтаму аператыўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС змаглі высветліць яго асобу.
Па артыкуле «Хуліганства» распачата крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru/news/2043
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna