Арганізуецца ён у анлайн-фармаце з удзелам каля 100 спецыялістаў у галіне педагогікі і інфарматыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Польшчы і Балгарыі. Гэта прадстаўнікі БДУ, Беларускага дзяржаўна педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта (Польшча), Асацыяцыі прафесараў славянскіх краін (Балгарыя), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта (Украіна), Інстытута матэматыкі і механікі НАН Азербайджана і іншыя. Ад БДУ з дакладамі выступяць навукоўцы механіка-матэматычнага факультэта і факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
У праблемнае поле канферэнцыі ўключаны чатыры напрамкі: «Глабальнае электроннае навучанне, штучны інтэлект, робататэхніка, медыйна-інфармацыйная пісьменнасць», «Інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі», «Інфарматыка і інфармацыйныя тэхналогіі ў ВНУ і агульнаадукацыйнай установе, нейраадукацыя» і «Пытанні прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі настаўнікаў інфарматыкі».
Зборнік матэрыялаў кангрэса апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ і размесцяць у базах дадзеных РІНЦ і GoogleScholar.
Арганізатарам кангрэса выступае факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: mockvanews.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/infarmatyka
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/kangres