Моцная сям’я з’яўляецца сур’ёзнай інвестыцыяй у будучыню краіны, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час круглага стала «Моцная сям’я — моцная дзяржава», які прайшоў у храме-помніку ў гонар Усіх святых, перадае [1] БЕЛТА.
«Мы паставілі задачу павысіць ролю бацькі. Нашы мужы, бацькі разумеюць, што іх роля не толькі сфарміраваць матэрыяльную забяспечанасць сям’і, але яшчэ даць любоў, увагу, клопат жонцы і абавязкова дзецям, таму што дзеці, моцная сям’я — гэта сур’ёзная інвестыцыя ў сучаснае і будучае нашай краіны», — сказала Ірына Касцевіч.
Паводле яе слоў, падтрымка сям’і заключаецца не толькі ў фінансавых пытаннях. Вельмі важна інфармацыйна-растлумачальная, прапагандысцкая работа аб каштоўнасці сям’і, ролі маці ў сям’і. І ў разуменні гэтага таксама ёсць некаторыя праблемы, заўважыла міністр. Выклікаюць здзіўленне апошнія падзеі, калі асобныя маці выводзяць сваіх дзяцей на плошчу. «Мы, жанчыны, якраз тыя, хто павінен несці мір, любоў і дабрыню», — дадала яна.
Сённяшні круглы стол — прадаўжэнне вельмі важнага цыкла мерапрыемстваў «За Беларусь!». У сувязі з гэтым Ірына Касцевіч адзначыла, як важна ў дзяржаве, сям’і (а сям’я — гэта маленькая дзяржава) стварыць любоў і дабрабыт.
Цыкл круглых сталоў «Моцная сям’я — моцная дзяржава» ініцыявала грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын».
Прэв’ю: tribunapracy.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/kastsevich-motsnaja-sjamja-sureznaja-investytsyja-u-buduchynju-krainy-92915-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[3] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kascevich