Спецыялiсты Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавалi новыя рэкамендацыi аб арганiзацыi медыцынскай дапамогi пацыентам з iнфекцыяй COVID-19. Рэкамендацыi замацаваны ў загадзе № 1106 ад 20 кастрычнiка 2020 года, падпiсаным выконваючым абавязкi мiнiстра аховы здароўя Дзмiтрыем Пiневiчам. Змены датычацца ў тым лiку i эпiдэмiялагiчнага расследавання, медыцынскага назiрання i аказання дапамогi кантактам I i II узроўняў.
Дакумент падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту медыцынскай дапамогi пацыентам з iнфекцыяй COVID-19, у тым лiку з улiкам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публiкацый i матэрыялаў.
Крытэрыi для пастаноўкi дыягназу COVID-19
Для ўстанаўлення дыягназу дастаткова наяўнасцi ў пацыента аднаго з клiнiка-лабараторных крытэрыяў.
Медыцынскi работнiк арганiзацыi аховы здароўя (за выключэннем арганiзацыi хуткай медыцынскай дапамогi) пры пастаноўцы дыягназу (цi адмене) iнфекцыi COVID-19 робiць у рабочым парадку (на працягу 12 гадзiн з моманту выяўлення) экстраннае паведамленне па адпаведнай форме. У цэнтрах гiгiены i эпiдэмiялогii для рэгiстрацыi i ўлiку выпадкаў COVID-19 выкарыстоўваецца Адзiная iнфармацыйная сiстэма санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы.
Каму робiцца лабараторная дыягностыка
Лабараторнаму абследаванню на iнфекцыю COVID-19 падлягаюць кантакты I узроўню. Iм выконваецца ПЛР-даследаванне на сёмыя суткi з даты апошняга кантакту цi iмунахiмiчны аналiз на дзявятыя суткi з даты апошняга кантакту. А таксама кантакты II узроўню ва ўзросце да 10 гадоў пры ўзнiкненнi клiнiчных сiмптомаў захворвання. Iм робiцца тэсцiраванне метадам ПЛР i пры атрыманнi станоўчага вынiку праводзiцца далейшае назiранне як захварэлага пацыента.
Дарослыя з бессiмптомнымi i лёгкiмi формамi
Бессiмптомная форма: ажыццяўляецца медыцынскае назiранне на працягу 14 дзён з даты апошняга кантакту. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзiцца. Лёгкая форма: ажыццяўляецца медыцынскае назiранне на працягу 14 дзён з даты апошняга кантакту. У выпадку захавання клiнiчных сiмптомаў медыцынскае назiранне прадаўжаецца да моманту iх знiкнення. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзiцца.
Дзецi i падлеткi да 18 гадоў
Kантакты l узроўню ва ўзросце да 18 гадоў тэсцiруюцца з выкананнем ПЛР-даследавання на сёмыя суткi з даты апошняга кантакту. Пры вынiку (+) назiранне за iмi ажыццяўляецца як за пацыентамi з iнфекцыяй COVID-19 (цягам
14 дзён). Пры вынiку (-) — назiранне як за кантактам I узроўню (да 10 сутак). Паўторная лабораторная дыягностыка не праводзiцца.
Кантакты II узроўню, да якiх адносяцца ўсе дзецi ва ўзросце да 10 гадоў, пры ўзнiкненнi клiнiчных сiмптомаў COVID-l9 тэсцiруюцца метадам ПЛР i пры атрыманнi станоўчага вынiку далей назiраюцца як захварэлыя.
У пацыентаў з iнфекцыяй COVID-19 ва ўзросце да 18 гадоў пры лёгкай i бессiмптомнай форме i ў выпадку атрымання (+) вынiку паўторнае тэсцiраванне не праводзiцца. Заканчэнне медыцынскага назiрання за такiм пацыентам адбываецца пасля 14-га дня ад моманту кантакту пры адсутнасцi клiнiчных сiмптомаў. Пры захаваннi клiнiчных сiмптомаў медыцынскае назiранне працягваецца да моманту iх знiкнення. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзiцца.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: bdg.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/undefined