Супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі была выяўленая і затрымана злачынная група, якая за грошы дапамагала незаконна атрымаць адзнаку аб праходжанні тэхагляду. У ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў быў затрыманы 48-гадовы начальнік адной з дыягнастычных станцый Віцебска.
Як устанавілі аператыўнікі, мужчына атрымліваў грошы ад двух сваіх змоўшчыкаў, якія бралі хабару ад аўтааматараў. Усяго падазраваны атрымаў такім чынам больш за 500 рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.. Судом ён прыгавораны чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, якая звязана з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў на пяць гадоў.
Што тычыцца змоўшчыкаў, то яны таксама не сышлі ад адказнасці. Па артыкуле «Пасрэдніцтва ў хабарніцтве» ім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання на тэрмін ад 1 года да 2,5 гадоў абмежавання волі. Прысуд уступіў у законную сілу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: m.severpost.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/tehaglyad
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasrednictva-u-habarnictve