Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак 22 кастрычніка наведаў горад Ізмір. Аб гэтым паведамляе сайт беларускага МЗС [1].
«У ходзе візіту кіраўнік беларускай загранустановы правёў сустрэчы з мэрам горада Ізмір Тунчам Соерам і губернатарам правінцыі Ізмір Явузам Селімам Кёшгерам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Ізміра ў рэгіянальным аспекце», — гаворыцца ў паведамленні.
На сустрэчы са старшынёй прамысловай палаты Ізміра Эндэрам Ёрганджыларам адбылася прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Віктар Рыбак прадставіў гандлёвыя прапановы беларускіх суб’ектаў гаспадарання, зацікаўленых у пастаўках прадукцыі ў Турцыю і развіцці ўзаемадзеяння з турэцкім бізнесам.
Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб развіцці ўстаноўленых кантактаў і пошуку новых дзелавых партнёраў.
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus