Авіякампанія «Белавія» з 26 кастрычніка 2020 года па 27 сакавіка 2021 года адмяняе ўсе рэйсы па кірунку Мінск — Алматы — Мінск у сувязі з рашэннем уладаў Казахстана, гаворыцца [1] на афіцыйнай старонцы перавозчыка ў Facebook.
Палёты ў Нур-Султан будуць выконвацца з Мінска па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. У адваротным кірунку — па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах.
Вярнуць грошы за адменены рэйс можна па месцы набыцця білета. Перанесці дату вылету альбо змяніць маршрут адмененага рэйса можна да 30 сакавіка 2021 года.
Прэв’ю: Белавія
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/belavia
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1