Пасажыр аўтобуса ў Вялікім Ноўгарадзе стрэліў з траўматычнага пісталета ў другога пасажыра, які зрабіў мужчыну заўвагу за адмову надзець маску ці выйсці з транспарту. Заведзеная крымінальная справа. Пра гэта паведамляе ТАСС [1].
Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў дзяжурную частку 21 кастрычніка. «Паліцэйскія высветлілі, што адзін з пасажыраў адмовіўся выканаць патрабаванне кандуктара надзець сродкі індывідуальнай абароны. Пасля гэтага іншы пасажыр зрабіў заўвагу і папрасіў яго выйсці з аўтобуса, на што той адрэагаваў агрэсіўна, некалькі разоў ударыў мужчыну па твары, а затым стрэліў з траўматычнага пісталета, патрапіўшы яму ў нагу. Прыбылыя на месца здарэння медыкі аказалі пацярпеламу першую дапамогу, шпіталізацыя не спатрэбілася», — распавялі ў прэс-службе.
Раней у Наўгародскай вобласці працуючых у сферы пасажырскіх перавозак прадпрымальнікаў з-за сітуацыі з COVID-19 абавязалі забяспечыць аказанне пасажырам паслуг толькі пры выкарыстанні пасажырамі масак ці рэспіратараў.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya