Жыхар Магілёва стаў ахвярай новай схемы кібермахлярства. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў [1] Следчы камітэт.
Па дадзеных следства, 37-гадовы магіляўчанін зарэгістраваўся на сайце нібыта Фонду абароны персанальных дадзеных. «Арганізацыя прапаноўвала ўсім жадаючым прайсці працэдуру праверкі на прадмет уцечкі персанальных дадзеных у інтэрнэт. Вынік праверкі афармляўся ў форме справаздачы, дзе паказвалася, якая менавіта асабістая інфармацыя выкарыстоўвалася трэцімі асобамі, а таксама магчымасць атрымання з-за гэтага кампенсацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпеламу паведамілі, што з-за ўцечкі яго асабістых дадзеных яму пакладзена кампенсацыя ў памеры больш за $1,2 тыс. Але для атрымання гэтых грошай трэба было аплаціць страхоўку і іншыя паслугі, звязаныя з пералікам на яго рахунак грошай.
У выніку мужчына перавёў невядомай асобе больш Br300, пасля гэтага з ім перасталі выходзіць на сувязь.
Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/3248
[2] https://zviazda.by/be/tags/persanalnyya-dadzenyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/persanalnyya-zvestki
[4] https://zviazda.by/be/tags/persanalnyya-danyya