Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі за суткі павялічылася на 17 340, гэта максімум за ўвесь час пандэміі, піша ТАСС [1].
Усяго ў Расіі інфекцыя была дыягнаставаная ў 1 480 646 чалавек.
Сутачны прырост у адносным выражэнні, па дадзеных штаба, павялічыўся да 1,2%.
Лік выпісаных пацыентаў, у якіх раней дыягнаставалі каранавірус, за суткі узрос на 11 263 да 1 119 251. Доля ачунялых, па дадзеных штаба, скарацілася да 75,6%.
Колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса ў Расіі за суткі ўзрасла на 283 супраць 290 на дзень раней. За увесь час з-за каранавіруса памерлі 25 525 чалавек. Умоўная лятальнасць захворвання (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) засталася на ўзроўні 1,72%, вынікае з дадзеных штаба.
Па апошніх дадзеных, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце вырасла да 41,6 млн, з моманту ўспышкі памерлі 1,135 мільёна чалавек.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya