Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы [1] сёння ў Слуцкім раёне на пытанні журналістаў, заявіў, што сітуацыя з захворваннем COVID-19 у Беларусі кантралюемая, перадае [2] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне ёсць неабходны вопыт, медыкаменты, выбудаваная рознаўзроўневая сістэма лячэння. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра важнасць падтрымання здаровага ладу жыцця, што ў выпадку захворвання каранавірусам спрыяе больш лёгкаму або наогул бессімптомнаму праходжанню хваробы. Разам з тым ён заклікаў паберагчыся, асабліва тым, хто ўваходзіць у групы рызыкі, прымаючы неабходныя меры засцярогі ў грамадскіх месцах.
«Пакуль у нас сітуацыя кантралюемая абсалютна, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Лекаў дастаткова, сістэму мы стварылі. Мы не цягнем ўсіх у бальніцы. Калі ўжо чалавек цяжкі, калі мы бачым у яго прагрэс па хваробе сур’ёзны, вядома, мы яго ў бальніцу. Таму што раптам трэба на кісларод, на ШВЛ яго трымаць».
«Трэба нармальна жыць (займацца спортам, правільна харчавацца. — Заўвага. БелТА), пастаянна рыхтаваць сябе да любой хваробы. І калі бог будзе бачыць, што ты сам сябе імкнешся падтрымліваць, абараняць, можа, і дапаможа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што гэта важна супраць любой хваробы, а тым больш супраць віруса.
«Але ні ў якім разе нельга хавацца. Так, дзе шмат людзей, трэба карыстацца маскай — крамы, метро, яшчэ недзе, — параіў Аляксандр Лукашэнка. — Перанясем мы гэтую хваробу. Там, дзе трэба, павінна быць маска. І часцей на паветры быць, а лепш у лесе».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што асабліва трэба берагчы людзей сталага ўзросту. Грамадзян з гэтай катэгорыі, калі яны перанеслі хваробу, спецыяльна накіроўваюць на рэабілітацыю.
Прэв’ю: tatler.ru
Спасылкі
[1] http://www.zviazda.by/sites/default/files/styles/600x500/public/field/image/lukashenka_lsuck.jpg?itok=Qa9_cqcL
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-o-covid-19-situatsija-v-belarusi-kontroliruemaja-412380-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus