Ніжняя палата польскага парламента (сейм) прыняла закон, які адмяняе крымінальную адказнасць для урачоў, якія дапусцяць ненаўмысную памылку пры лячэнні пацыентаў з COVID-19. Гэта рашэнне падтрымалі 423 дэпутаты, супраць былі 11, 9 устрымаліся.
Таксама новы закон прадугледжвае павышэнне заробкаў медыкаў, якія працуюць з хворымі на COVID-19, паслабленне ў нормах працаўладкавання медыцынскага персаналу, у тым ліку працэдурах допуску да гэтай працы замежнікаў. На будучым тыдні закон будзе разгледжаны Сенатам (верхняй палатай парламента), пасля чаго адправіцца на подпіс прэзідэнта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[2] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-adkaznasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/urachy