У Мінску з 1 лістапада павышаюцца тарыфы на паслугі па захоўванні транспарту на аўтастаянках ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў арганізацыі.
1 лістапада тарыф па захоўванні транспартнага сродку з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 тон уключна (легкавы аўтамабіль, вагон легкавы) для фізічных асоб у месяц складзе 40 рублёў, для юрыдычных асоб, за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў, - 44 рубля. Тарыф не прымяняецца для захоўвання транспарту на аўтастаянках № 15 і 92.
Тарыф па захоўванні ровараў для фізічных асоб, за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў, складзе 5 рублёў у месяц.
Прэв’ю: regnum.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/s-1-noyabrya-podorozhaet-stoimost-hraneniya-transporta-na-avtostoyankah-v-minske/
[2] https://zviazda.by/be/tags/autastayanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/garazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/parkouki